«Невядомы Менск», частка першая.

Першы пост серыi будзе прысвечаны старому цэнтру горада.

Як правiла, тыя нешматлiкiя турысты, што бываюць у Менску, фоткаюць часцей вулiцы Карла Маркса, Якуба Коласа ды праспекта Незалежнасцi. Сапраўды, розныя аб'екты, што вызначаюць сучасны вобраз Менска, знаходзяцца менавiта там. Але ж у Менску есць i нешта накшталт старога цэнтру. Размешчаны гэты цэнтр нейкiмi плямамi вакол Нямiгi, забудаваны часта вельмi "эклектычна", i таму побач з касцелам XVII стагоддзя можна пабачыць нейкi нязграбны завод цi панэльную "хрушчоўку". Але ж паспрабуем паглядзець толькi на тое, што датычыцца да старога горада.
Старыя вулiцы гораду даволi вузкiя, адразу бачны "подых часу", калi яшчэ не iснавала аўто ды праблем з паркоўкай:


Калi б не наяўнасць аўто ды пакуль не скончаных рэстаўрацыйных работ, можна было б паверыць, што мы сапраўды трапiлi ў нейкае месца XIX стагоддзя:


Але калi крышачку павярнуць здымач, адразу можна убачыць больш сучасныя "панэлькi", i так адбываецца ў любой кропке старога гораду; усеж-такi стары цэнтр у Менску вельмi малы:


Двары часам нагадваюць Гродна, Брэст цi Вiльню:



Вось, дарэчы, знакамiты "Чырвоны дворык", дзе зараз часцяком ладзяцца канцэрты ды розныя iмпрэзы:

А вось цiкавы драўляны будынак:

Старыя дамы ўвогуле выглядаюць вельмi ўтульна, цiкава i прывабна:

Асаблiва гэта адчуваецца, калi дамы стаяць побач, адчуваецца нейкая разнастайнасць, нетыповасць кожнага дома. На мой погляд, гэта вельмi важная рыса гарадскога аблiчча:

Старыя балконы:

Прыгожы вугал дома:

Некаторыя дамы зараз рамантуюць:

Давайце зойдзем унутр:

Планiроўка памяшкання вельмi цiкавая; я так i не зразумеў, што гэта за дзьверы i куды яны павiнны весцi. Справа ў тым, што дзьверы знаходзяцца на вышынi больш за метр, проста перад iмi няма нiчога, а драўляная лесьвiца праходзiць злева ад iх:

Пойдзем далей:

Паколькi ў доме робiцца капiтальны рэмонт, хадзiць там крыху небяспечна - у некаторых памяшканнях падлога i столь разабраныя проста да бэлек:

У гэтым пакоi я пабачыў нешта каля сцяны. Спачатку я вырашыў, што гэта старая драўляная шафа, але гэта быў металiчны сейф (хутчэй за ўсе - пад паперы ды дакуманты). Цi, калi хочаце, незгаральная шафа:

Сейфаў даволi шмат па ўсiх пакоях, хутчэй за ўсе ў гэтым доме пэўны час месцiлася нейкая ўстанова:

Цемны пакойчык з кратамi на вокнах:

Пойдзем на другi паверх. Тут яшчэ захавалiся старыя шпалеры на сценах ды можна прыблiзна ўявiць планiроўку памяшканняў. Хутчэй за ўсе кожны пакой меў па два акна (цi мо больш), вышыня столi была, здаецца, недзе каля 3,5 метраў. Праз бэлькi бачны таксама i трэцi паверх:

Электрычнасць:

Напрыканцы яшчэ два здымачка:
