Максим Мирович (maxim_nm) wrote,
Максим Мирович
maxim_nm

Акудовiч, пасляслоўе.

akudovich-1

Ну што, схадзiў я на прэзентацыю Акудовiча. Гаворыць дзядзька цiкава, але па сутнасцi - нi пра што. Кнiгу так i можна было назваць - "Кнiга нi пра што". Акудовiч не падымае нiякiх сапраўды сучасных фiласофскiх пытанняў (якiя вымагаюць дзеяння), а корпаецца ў даволi склiзкай i блiзкай да клясiчных сафiзмаў тэме, што паўстае не з нейкiх "таямнiчых чыннiкаў Сусвету", а з асаблiвасцяў чалавечага ўспрыняцця ды асаблiвасцяў чалавечай мовы.

Акудовiч робiць таямнiцу з гэтых памежных аддзелаў успрыняцця, але нiякiх "таямнiцаў" у эзатэрычным акудовiчавам разуменнi тут няма, а есць паросту не да канца зразумелыя фактары функцыянавання чалавечага мозга i якiя, дарэчы, паступова перастаюць быць таямнiцамi, вось толькi адказы на гэтыя пытаннi прыходзяць не з фiласофскай балбатнi, а са складанай медыцынскай ды навуковай лiтаратуры.

Карацей, кнiжку я не набыў. Дарэчы, 120.000 (14$, на хвiлiначку) за падобную лiтаратуру мне шкада, хай яна i прэзентуецца аўтарам як Opus Magnum сваей лiтаратурнай дзейнасцi.
Tags: Чытанне, фiласофiя, ў
Subscribe
promo maxim_nm august 1, 2012 15:32
Buy for 500 tokens
Привет! Давайте знакомиться — меня зовут Максим Мирович, я топ-блогер "Живого Журнала":) Уже несколько лет я веду блог maxim_nm на платформе Livejournal, который стал одним из самых популярных и посещаемых блогов рунета. Я пишу о путешествиях, индустриальном…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 16 comments