Вулiца Чырвоная. Мiж iншым, назва не мае нiчога агульнага з савецкай уладай - назве вулiцы нашмат больш за сто год. Прыгожы будынак каля Акадэмii Мастацтваў. Канешне, нейкая там адмiнiстрацыя. Адмiнiстрацыi заўседы павiнна быць шмат, яна павiнна займаць цэлыя вялiкiя будынiны - як i павiнна быць у кафкiянскай дзяржаве:) Невялiчкая кавярня ў тарговым цэнты. Асартымент ЦУМа. Iнтэр'ер. У горадзе з'явiлiся вось такiя турыстычныя аўтобусы - I засталiся аўтазакi. Дзядзька з чырвона-зяленым пакункам лiчыць грошы. Машына з Расii. Цiкавы надпiс пад нумарам. Арка. Моладзь. Дзверы.