Два мiнулыя выпускi тут: Восеньскiя баракi. Зiмовыя баракi. Сення глядзiм на домiкi па вулiцы Жукоўскага. На гэтай вулiцы захаваўся невялiка кластэр цагляных двухпавярховiкаў, гэта былыя жылыя дамы. Выглядаюць яны вось так: Вокны забiты дошкамi. Будынкi вельмi атмасферныя. Больш за ўсе яны нагадваюць малюнкi з мульцiка "Дзень народзiнаў Алiсы", што зроблены паводле аповесцi Кiра Булычова. Нават памер вокнаў выглядае больш малым за звычайныя вокны падобнага кшталту - хто ведае сюжэт аповесцi, зразумее, пра што я. Iнтэр'еры: Вост гэты здымак мне спадабаўся: Дарэчы, па iм бачна, што дамы, мабыць, будут не знасiць, а зробяць рэканструкцыю; у iншым выпадку - навошта разбiраць перакрыццi? Пра магчымую рэканструкцыю гавораць i замураваныя дзверы з адваротнага боку будынка. Iнфармацыйная дошка: Я лiчу, што гэтую забудову нельга зносiць, а трэба рэканструяваць пад офiсны кластэр. Месца вельмi файнае - адносна недалека ад цэнтру, вулiца цiхенькая ды зяленая. Глядзiце, якiя дрэвы! Летам тут будзе вельмi прыемна. Да таго ж дамы маюць вялiкiя двары, што могуць быць рэканструяваны пад паркоўкi дзеля супрацоўнiкаў офiсаў. Вось такiя домiкi.