Дзе гэта вулiца, дзе гэты дом.

Вось такi здымак.
Як вы лiчыце, дзе гэта?
Беларусь, Менск
0(0.0%)
Беларусь, iншы горад
27(96.4%)
Лiтва
0(0.0%)
Чэхiя
1(3.6%)
Славакiя
0(0.0%)
На здымку - цэнтральная плошча беларускага горада Паставы. Гэта старажытны цэнтр горада - рынкавая плошча, адкуль пачыналiся дарогi на Мядзель i Друю.
Дасення тут захавалася забудова XVIII стагоддзя. Двухпавярховы дом злева - былы гатэль, а правей - былыя дамы рамеснiкаў.