Беларусь, Мiр. У Мiры есць сусветна вядомы замак, якi занесены на купюру ў пяцьдзесят тысяч рублеў у спic сусветнай спадчыны Юнэска. Сення мы паглядзiм на яго з крыху iншых ракурсаў ды знутры. Напрыклад, з супрацлеглага боку замак выглядае вось так. Замкавы вал зараз абсаджаны травою, i ўнутры яго зроблены нейкiя службовыя памяшканнi - бачны сучасныя дзверы ды аздабленне. Пройдземся вакол. Каля замка есць невялiчкi вадаем, а на гарызонце бачна сучасная забудова - гэта горад. Вакол замка можна пабачыць вось такiя пабудовы - здаецца, гэта нешта накшталт флiгеля (у жыццi гэты домiк выглядае значна большым, чым на фота). Увесь мiрскi замак складаецца з пяцi вежаў, што складаюць замкнены простакутнiк з унутраным дваром. Вежы са двара выглядаюць вось так: А сам двор - так: Замкавыя дзверы: Тэхнiчная рашотка - здаецца, гэта вентыляцыя, што вядзе у замкавыя сутарэннi. Сутарэннi даволi цiкавыя. Есць пакой для катаванняў, з мэбляй ды абсталяваннем. Есць гаспадарчыя прыналежнасцi. Цiкава, што з гэтых рэчаў сапраўдны тагачасны арыгiнал, а што - сучасная рэканструкцыя? Здаецца, рэканструкцыi больш. Пойдзем унутр. Вось тыповы пакой замка - ен ацяпляўся вось такой асобнай печчу, што зараз пабелена вапнай. А вось так выглядае кабiнет князя Святаполк-Мiрскага - аднаго з апошнiх гаспадароў замка, ен валодаў замкам у 20-30 гады XX стагоддзя. Музычныя iнструменты - лютня, дуда, вiола. А вось, здаецца, заля, дзе шляхта збiралася на паляванне. Пойдзем далей. Вось замкавы калiдор - барокавая ляпнiна вакол дзвярэй здаецца арыгiнальнай. А вось бальная зала пасля мне не спадабалася - вельмi шмат золата ды электрычных разетак на бачных месцах. У асобным пакоi можна пабачыць выставу, прысвечаную беларускiм замкам. Злева - макет магчымай рэканструкцыi Старога замка ў Гродна, прыблiзна так ен выглядаў у XVII стагоддзi. Напрыканцы - крыху будынкаў з цэнтральнай плошчы мястэчка Мiр.