
Беларусь, Наваградак.

Наваградак - старажытны беларускi горад, што быў калiсьцi сталiцай ВКЛ, яшчэ да Вiльнi. Выглядае нiчога так, нягледзячы на зiмовы бруд.

У горадзе даволi разнастайная архiтэктура, якая часцяком нагадвае Менск.

Шмат старых будынкаў зараз рэмантуецца, а некаторыя - закансерваваны да лепшых часоў.

Пад'езды некаторых дамоў каля цэнтру выглядаюць так:

А вокны - вось гэтак:


У горадзе есць кавярнi, стылiзаваныя "пад старажытнасць". Вось так, напрыклад, выглядаюць дзверы ў прыбiральню ў адной з iх:

Бар на цэнтральнай плошчы:

А вось гэта - мясцовы аддзел КДБ, блiжэй падыйсцi не дазволiлi, пiльнуюць:) Каля дзвярэй правага будынку можна разгледзiць фiгурку кадэбэшнiка.

А мясцовая ППС выглядае вось так:

Але досыць пра iх. У Наваградку есць вельмi прыемная цэнтральная плошча, забудаваная ў тыповым беларускiм стылi - невялчiкiя прыгожыя камянiцы розных колераў, некалькi культавых пабудоў (звычайна касцел+царква, часам дадаецца сiнагога ды мячэць).


Падыйдзем блiжэй. Думаю што ўлетку тут нашмат прыгажэй, але i цяпер някепска.

Сапраўды, цэнтр Наваградка вельмi файны. Тут можна здымаць, напрыклад, гарадскiя сцэны з "Дзiкага палявання караля Стаха" - толькi асфальт трэба змянiць на брук.

Старыя кварталы.

Старыя будынкi (падобна на нешта прамысловае, накшталт мануфактуры).

Дарэчы, адным з сiмвалаў горада з'яўляюцца руiны замкавай вежы -"Шчытоўкi", яна была збудавана ў XIV стагоддзi.

Але мяне больш зацiкавiлi невялiчкiя хаткi вакол замкавай гары - цiкава, як жывецца ў гэтым месцы? Вокны зяленай хаткi глядзяць на замак.

Прыкладна вось так замак выглядаў у XVI стагоддзi:

Дзецi:

Дзверы:

Journal information