Мне вельмi падабаецца фоткаць вокны, яны вельмi розныя ў розныъ дамах. Паўсюль, дзе я бываю, я заўседы фоткаю цiкавыя вокны, будынкi ды дзверы. Вось так, напрыклад, выглядаюць старыя вокны ў Талiне: А вось гэта - Наваградак. А вось шматкватэрны дом-iнтэрнат у Менску. Шмат аднолькавых лоджый (пра жахi панэльнай архiтэктуры я пазней яшчэ напiшу:)) Вось гэта - не памятаю адкуль. Не Менск дакладна. А вось гэта - здымак праз шкло аднаго закiнутага будынку ў Беларусi. Кухня. Вокны даволi звычайныя, падобныя на вокны першых цагляных "хрушчовак". Крама ў Лiдзе. Тыповыя вокны для пабудовы 1920-40 гадоў.