?

Log in

No account? Create an account
Поддержать блог Максима Мировича: Перевести денежку

Максим Мирович

Кораблю безопаснее в порту, но он создан для океана


Previous Entry Share Flag Next Entry

Старыя будынкi.

Telephoto


Старыя будынкi ў Менску.


За Акадэмiяй мастацтваў яшчэ захавалася некалькi прыгожых двухпавярховых домiкаў, але iх паступова зносяць - бо зямля ў цэнтры дарагая, а шанаваць гiсторыю ў нас не прынята. На заднiм плане - навабуд.

P4250076




Недалека адтуль - скрыжаванне вулiц Коласа i Калiнiна. Справа бачны стары iнтэрнат для будаўнiкоў (працуе дасення) ды старыя вайсковыя казармы.

01072010132




Iнтэрнат, буйны план з боку двара.

P4250049




У дварах там-сям засталiся вось такiя былыя склады - хутчэй за ўсе,  там захоўвалi дровы.

P4250101




А вось iншы раен - двухпавярховыя дамы ў раене Берасцянскай-Казлова.

26052011510




Таксама недзе той раен:

26052011517




I яшчэ. У сярэдзiне - стары клуб, якi доўгi час стаяў закiнутым i туды рабiлi "залазы" дыггеры. А дом з вострым дахам у часы другой сусьветнай вайны займала ведамства Разэнберга.

11052010032




Адна з першых "хрушчовак" - яшчэ з былым аўтаномным ацяпленнем - бачны высокi комiн кацельнай.

P4250063




Менская крама на вулiцы Кузьмы Чорнага.

14062010110




Партызанскi праспект - адзiн з самых брудных раенаў у горадзе - у паветры часцяком стаiць пах акалiны ды розных iншых прамысловых рэчаў.

10062011611




Будынак нацбанку (слушна названы ў народзе "наiбанкам"). Звярнiце ўвагу на каларытнага дзядзьку на першым плане:

09062010093




Стары шпiталь каля парка Горкага. Зараз яго рэмантуюць - дарэчы, будынку амаль 200 год.

27052010059




Яшчэ здымачак:

27052010056




А вось гэты будынак для мяне загадка. Гэта раен вулiцы Някрасава. Здаецца, гэта частка нейкага старога прадпрыемства.

P4260125




Былы офiс кампанii "Гiсторыя-тур", што месцiўся каля чыгуначнага вакзалу.

17082010251




Нямiга.

02082010218





P.S. Будзе цiкава паглядзець вашыя здымкi старых будынкаў.

promo maxim_nm август 1, 2012 15:32
Buy for 500 tokens
Привет! Давайте знакомиться — меня зовут Максим Мирович, я топ-блогер "Живого Журнала":) Уже несколько лет я веду блог maxim_nm на платформе Livejournal, который стал одним из самых популярных и посещаемых блогов рунета. Я пишу о путешествиях, индустриальном…

  • 1
yozas_gubka February 12th, 2013
бдынак на Някрасава вельмі цікавы, не бачыў такога ў Мінску

maxim_nm February 12th, 2013
Гэта крышачку ўбаку, у бок Рыгi.

drukar February 12th, 2013
Не ведаю, як жывецца ў двухпавярховых дамах, кшталту таго, што на першым здымку, але знешне яны на мой густ больш цікавыя і прыгожыя ў параўнанні з новабудамі.
Ракаўскую амаль кожны дзень бачу, не хочацца думаць, што там могуць нарабіць нашы "рэстаўратары".
ЗЫ. таксама трэба будзе "пакапацца" у сваіх запасах фота. некаторыя дамы ужо не пазнаць.

maxim_nm February 12th, 2013
Жывецца добра. Беларускiя масавыя навабуды - гэта жахлiвая антычалавечная рэч. Пачынаючы ад якасцi будаўнiцтва i заканчваючы колькасцю кватэраў у пад'ездзе.

drukar February 13th, 2013
"Беларускiя масавыя навабуды - гэта жахлiвая антычалавечная рэч."
Такі да. Мне сёння распавялі пра вясёлае жыццё (нават без двухкоссяў) упяцёх у адным з пяці пакояў камуналкі з агульнай кухняй і без ваннага пакою. У раёне Камароўкі, але там цяпер іх перарабілі на асобныя кватэры. Чалавек не свіння - да ўсяго прывыкае, а беларусы яшчэ й плюсы знаходзяць, бо а "што ж рабіць"...

  • 1