Максим Мирович (maxim_nm) wrote,
Максим Мирович
maxim_nm

Запрашаем на каву, выпуск 3.

Kava_avatar

Сення - расповед пра "Дом Фiшэра".

01





Нядаўна ў Менску адчынiлася месца з цiкавай назвай "Дом Фiшэра" i не менш цiкавым таксанамiчным азначэннем - "антыкафэ".

02




Асноўнае адрозненне "Дома Фiшэра" ад астатнiх падобных месцаў у тым, што наведвальнiкi плацяць грошы не за непасрэдна каву цi нешта iншае, а за час, што бавiцца ў кавярнi. Гадзiна каштуе 18000 рублеў, што прыкладна складае два даляры.

03




Пры гэтым каву, гарбату ды печыва можна юзаць па прынцыпу "колькi хочацца". Калi я заходзiў у госцi ў "Дом Фiщэра", то кава-машына не працавала, затое гарбата была даволi смачная, хай сабе i з пакецiку.

04




Зроблена па прынцыпу "як дома" - заходзiш у адмысловае памяшканне накшталт кухнi ды робiш сабе гарбату цi каву. Печыва ды цукеркi ўжо расфасаваны па порцыях - бяры што больш падабаецца.

05




Iнтэр'ер даволi прыемны, шмат драўляная мэблi, канапак ды крэслаў з "Iкеi".

06


07




Есць i некалькi старых рэчаў, што заўседы робяць утульную атмасфэру.

08




Больш за ўсе iнтэр'ер "Дома Фiшэра" нагадвае вялiкую гасцiную ў старым доме, сцены якога ўпрыгожаны сучасным мастацтвам.

09




"Дом Фiшэра" раз-пораз запрашае да сябе цiкавых гасцей на тэматычныя вечары - прысвечаныя, напрыклад, сучаснай музыцы - з выступам музыкаў. Цi прысвечаныя вандроўкам па ўсяму свету - з госцем-вандроўнiкам, што наведаў больш за сто пяцьдзесят краiнаў. Гэта вельмi добра i прыемна. Калi няма выступоўцаў - то можна проста бавiць час за гутаркай, настольнымi гуьнямi цi wi-fi iнтэрнэтам.

10




У "Дома Фiшэра" вельмi прыемныя гаспадары - я меў гутарку з адмiнiстратаркай, якая адначасова з'яўляецца адным з аўтараў праекту - уражаннi засталiся самыя лепшыя.

11


А вось наконт вольных месцаў - то днем у кавярнi амаль пуста, а вось увечары вольнае месца знайсцi цяжкавата - склалася ўражанне, што "Дом Фiшэра" аблюбавалi студэнты вучэльняў, якiя прыходзяць у вялiкай шумнай кампанii - карацей, вячэрнi кантынгент мне не вельмi спадабаўся.

Падагульняючы, магу сказаць, што "Дом Фiшэра" - гэта цудоўнае месца, дзе можна папрацаваць з wi-fi, пачытаць кнiгi цi проста сустрэцца з сябрам. Дарэчы, кавярня мае спецыяльны "дзенны абанемент" для тых, хто сядзiць у iнтэрнэце, а яшчэ там есць шафа бук-кросiнга. Адрас кавярнi - Незалежнасцi 84a
Tags: Запрашаем на каву
Subscribe
promo maxim_nm август 1, 2012 15:32
Buy for 500 tokens
Привет! Давайте знакомиться — меня зовут Максим Мирович, я топ-блогер "Живого Журнала":) Уже несколько лет я веду блог maxim_nm на платформе Livejournal, который стал одним из самых популярных и посещаемых блогов рунета. Я пишу о путешествиях, индустриальном…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 8 comments