
У чацвертай i апошняй частцы маiх вандровак па гораду я хачу распавесцi пра стары аднапавярховы Менск, якi пакуль яшчэ захахаваўся. Шмат якiя раены гораду дасення змяшчаюць вялiкiя кварталы прыватнага сектару, i таму напрыклад я прывык бачыць у горадзе побач з шматпавярховiкамi драўляныя хаткi, з комiнаў якiх узiмку iдзе дым з прыемным драўляным пахам, прывык бачыць старыя драўляныя платы, за якiмi складзены купкi дроў ды растуць старыя яблынi ды вiшнi.


Прыватны сектар Менска даволi розны. Часцей за ўсе ен складаецца з дамоў пачатку цi сярэдзiны XX стагоддзя, але некаторыя ўчасткi забудаваны сучаснымi катэджамi, якiя часам прыбудаваны да старой хаты з цэглы цi бярвення.

Некаторыя кварталы маюць змяшаную забудову - аднапавярховыя хаткi месцяцца побач са старымi двухпавярховымi дамамi.

Часта гэтыя дамы ўжо нежылыя, у гэтым выпадку некаторы вокны прыкрываюцца дошкамi ды розным жалеззем.

Дзверы выглядаюць вось так:

А пад'езды - так. Часцей за ўсе ў дамах падобнага тыпу яны маюць драўляную лесвiцу, на фота нiжэй яна заслана дываном.

Раз-пораз трапляюцца асобныя ўваходы, на фота нiжэй дзьверы вядуць хутчэй за ўсе ў кухню.

Вулiца.

Кожны дом у прыватным сектары мае свае аблiчча, але можна знайсцi некалькi асноўных тыпаў. Часцей за ўсе трапляюцца драўляныя фарбаваныя дамы прыкладна такога выгляду:

Яшчэ трапляюцца дамы з цэглы, часцей за ўсе яны атынкаваны.



Але есць i i неатынкаваная цэгла.

Зрэдку можна знайсцi даволi цiкавыя будынкi, напрыклад вось такую былую панскую сядзiбу, якой больш за сто гадоў.

Часам i падвор'i больш сучасных дамоў нагадваюць стогадовую даўнiну.

Самае цiкавае ў прыватным сектары - наяўнасць розных саматужных дэталяў, якiя робяць любой будынак чалавечным ды прыемным. Накпрыклад, трапляецца вельмi шмат розных аздабленняў вакон:



Часам вокны маюць рознае аздабленне нават у адным будынку - у тым выпадку, калi дом падзляецца на дзьве паловы, у кожнай з якiх асобны гаспадар.

Яшчэ вокны:

Таксама ў прыватным сектары можна пабачыць шмат самаробных надпiсаў:



А яшчэ паўсюль шмат калонак.


А ўвогуле - прыватны сектар паступова знiкае.

Шмат дамоў стаяць даўно зачыненымi. На фота нiжэй на дзвярах дома надпiс - "Переехали в Челябинск".

На некаторых дамах есць запiскi - "тут жывуць людзi, вядзецца вiдэаназiранне". Але бачна, што тут даўно ўжо нiкога няма.

А некаторыя дамы i ўвогуле разрабаваны.

Разбураны дом падобны на няшчаснага чалавека.

А цалкам знiшчаны - на цагляны курган.

Цi на багну.

Цi ўвогуле на нiшто.

Нiчога не застаецца ад дамоў. Толькi друз, пiлаванне ды смецце.



Але нешта усеж-такi застаецца.

Journal information