Максим Мирович (maxim_nm) wrote,
Максим Мирович
maxim_nm

Запрашаем на каву, выпуск 1.

Kava_avatar

Халодным зiмовым вечарам хочацца цеплынi i цiкавых размоў. Альбо проста - пасiдзець у прыемным месцы з iнтэрнэтам ды добрым кофе. У Менску такiх месцаў, нажаль, вельмi няшмат. Пра некаторыя з iх я распавяду ў новай рубрыцы майго блога - "Запрашаем на каву".

Першы выпуск - пра кавярню "Зерно".

"Зерно", альбо па-беларуску "Зерне", адчынiлася ў Менску зусiм нядаўна - каля года таму. Знаходзiцца кавярня ў самым цэнтры горада - на праспекце Незалежнасцi (мне блiжэй старая назва "праспект Скарыны", але будзем пакуль называць яго так).

Zerno_01





Дакладны адрас кавярнi - Незалежнасцi, 46. Месцiцца кавярня ў невялiкiм памяшканнi на першым паверсе ў жылым доме. Уваход з боку праспекта - злева ад аркi, што вядзе ў двор.

Zerno_02




Памяшканне крыху нагадвае жылую кватэру - хутчэй за ўсе, калiсьцi гэта i была кватэра - пра гэта гаворыць i планiроўка памяшкання, i ляпныя разеткi на столi на месцах былога кватэрнага асвятлення.

Zerno_03




Iнтэр'ер "Зерня" даволi ўтульны, у кавярне прыемна сядзець доўгi час. Усе разы, што я тут быў, публiкi было няшмат - у адрозненнi ад, напрыклад, заўседы набiтага як бочка селядцамi "Кафебокса".

Zerno_04




Меню кавярнi даволi звычайнае дзеля месца падобнага фармату - некалькi вiдаў кавы ды некалькi дэсертаў на выбар. Дэсерты, дарэчы, даволi неблагiя.

DSC_0175




Кава таксама нядрэнная - эспрэсса я не спрабаваў, а вось капучына пакiнyла толькi самыя прыемныя ўражаннi. Як i арэхавы торт з крэмам - назву не памятаю, проста выбраў на вiтрыне:)

Zerno_06




Кошты ў кавярi ў цэлым сярэднiя дзеля менскiх месцаў падобнага кшталту. Прыкладна зарыентавацца ў коштах дапаможа вось гэты здымачак:

Zerno_07




Публiка ў кавярнi даволi прыемная - у асноўным гэта хлопцы ды дзяўчаты студэнцкага ўзросту, час ад часу трапляюцца асобы з ноўтбукамi, бо ў кавярнi есць бясплатны wi-fi дзеля наведвальнiкаў - на мой погляд, сучасныя кавярнi немагчымыя без добрага wi-fi iнтэрнэта.

Zerno_08




Асобна хочацца сказаць пра прыбiральню - у "Зерне" яна зроблена на добрым узроўнi; мне асаблiва спадабаўся столiк пад ракавiну, зроблены са станiны старой швейнай машыны - выглядае сапраўды файна:)

Zerno_09




Яшчэ некалькi здымкаў iнтэр'ера.

Zerno_10


Zerno_11




Выгляд з акна.

Zerno_12



___________________


У наступны раз - расповед пра незвычайнае месца з назвай "Дом Фiшэра".
Tags: Запрашаем на каву, Менск
Subscribe
promo maxim_nm august 1, 2012 15:32
Buy for 500 tokens
Привет! Давайте знакомиться — меня зовут Максим Мирович, я топ-блогер "Живого Журнала":) Уже несколько лет я веду блог maxim_nm на платформе Livejournal, который стал одним из самых популярных и посещаемых блогов рунета. Я пишу о путешествиях, индустриальном…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 21 comments