?

Log in

No account? Create an account
Поддержать блог Максима Мировича: Перевести денежку

Максим Мирович

Кораблю безопаснее в порту, но он создан для океана


Палiчка з кнiгамi, выпуск 5.

 Books_1


У мяне есць прыватная бiблiятэка, якая змяшчае прыкладна паўтары тысячы выданняў (i якая час ад часу поўнiцца новымi кнiгамi). У гэтай рубрыцы я буду пiсаць пра тыя кнiгi, якiя больш за ўсе мяне ўразiлi. Як i астатнi блог, гэтая рубрыка будзе весцiся на двух мовах - рускай ды беларускай.

Stach


Уладзiмiр Караткевiч, "Дзiкае палванне караля Стаха".


Людзі ходзяць напаўпрытомныя,
быццам зранку глыталі дуст,
быццам нехта зрабіў ім цёмную
і схаваўся нахабна за куст.

Толькі дождж беспрытульна гуляе,
як кароль Караткевічаў - Стах,
і страляе!! страляе!! страляе!!
па кустах!! па кустах!! па кустах!!


Вiктар Жыбуль.

__________________________________________


"Але яшчэ i зараз я часам бачу ў сне сiвыя верасовыя пусткi, чэзлую траву на паверхнi прорваў i дзiкае паляванне караля Стаха, якое скача па дрыгве. Не бразгаюць цуглi, моўчкi сядзяць у седлах прамыя постацi коннiкаў.
Вецер развейвае iх валасы, плашчы, грывы коней, i самотная гострая зорка гарыць над iхнiмi галовамi."

Уладзiмiр Караткевiч.



З кнiгамi Караткевiча я пазнаемiўся ўсяго неклькi год таму. Канешне, у школе мы чыталi сее-тое, але ж на фоне татальнай нецiкавасцi ды панурасцi школьнага курса беларускай лiтаратуры Караткевiч неяк "праскочыў" мiма мяне. Дык вось, аднойчы марозным зiмовым вечарам я зайшоў у адну невялiкую кнiгарню на праспекце ў Менску i пабачыў файнае выданне "Палявання" - мелаваная папера, супервокладка, малюнкi Басалыгi (супер-класныя) ды цвердая вокладка - таму я адразу набыў гэтую кнiжку.

Сказаць, што кнiга мяне ўразiла - гэта значыць нiчога не сказаць. Я лiтаральна "праглынуў" раман за два днi i потым каля тыдня яшчэ думаў, што ж гэта, у рэшце рэшт, было. Есць добрае вызначэнне, што ўся амерыканская лiтаратура "схавана" у твэнаўскiх "Прыгодах Гека Фiна", дык вось - уся беларуская лiтаратура, больш таго - уся беларуская няшчасная гiсторыя - гэта караткевiчаўскае "Паляванне".

Як i любая добрая лiтаратура, раман мае некалькi "узроўняў успрыняцця" - ад самага паверхнаснага ("мiстычны дэтэктыў") да больш глыбокага - паказ трагедыi зямлi беларускай, што паўтараецца са стагоддзя ў стагоддзе амаль аднолькава. Гэта i парэшткi знiшчанага Княства, што ва ўмовах адсутнасцi сродкаў масавай iнфармацыi праiснавалi амаль да XX стагоддзя, гэта тыповае беларускае маўчанне ды здрада, гэта i спецыфiчнае беларускае вар'яцтва, што здараецца ад невыноснага чакання "Дзiкага Палявання" ды немагчымасцi штосьцi змянiць.

Раман досыць удала збудаваны кампазiцыйна, i, дарэчы, у кампазiцыi есць вельмi яўныя месцы, зробленыя Караткевiчам "дзеля цэнзуры", каб раман увогуле мог пабачыць свет за савецкiм часам. Але ж гэта амаль не псуе агульнай дасканаласцi, цэльнасцi ды значнасцi твора.

_____________________________

Калi ў маiх шматлiкiх замежных вандроўках хтосцi спытае мяне, што можна пачытаць, каб лепш даведацца пра тое, што ж за краiна такая - Беларусь - то я адназначна буду рэкамендаваць не "ARCHE", не "Дзяды" ды не навуковыя артыкулы, а "Дзiкае паляванне караля Стаха" - бо ў гэтым рамане пра нас напiсана ЎСЕ. Мабыць, нават тое, што мы самi сабе не гаворым.

promo maxim_nm august 1, 2012 15:32
Buy for 500 tokens
Привет! Давайте знакомиться — меня зовут Максим Мирович, я топ-блогер "Живого Журнала":) Уже несколько лет я веду блог maxim_nm на платформе Livejournal, который стал одним из самых популярных и посещаемых блогов рунета. Я пишу о путешествиях, индустриальном…