Калыханка.
Сення я вырашыў прыгадаць самую першую пачутую ў жыццi музыку. У сярэдзiне васмiдзесятых гадоў яшчэ не было лiчбавых фанатэк, да i ўвогуле музыка не займала такога месца ў жыццi звычайнага чалавека, як яна займае сення - дзякуючы Iнтэрнэту. У пакоi, дзе я жыў, не было анi тэлевiзара, анi радые, таму хутчэй за ўсе, гэта былi калыханкi, якiя пела мне мацi. Гучалi яны вельмi прыгожа - бо мая мацi з'яўляецца прафесiйным музыкам ды музычным педагогам. Напэўна, гэта паспрыяла таму, што зараз я зрабiў музыку сваiм асноўным заняткам.
I вось не так даўно я знайшоў вiдэа з вельмi прыгожай беларускай калыханкай. Да таго ж сам клiп вельмi нагадвае часы майго дзяцiнства.
Яшчэ i зараз у гэтай музыцы бачыцца мне нешта неверагодна прыгожае, адначасова сумнае i светлае.
А вы памятаеце першую пачутую ў жыццi музыку?
Upd:
Сябры падказвваюць яшчэ адну файную калыханку, але я яе не памятаю: