Максим Мирович (maxim_nm) wrote,
Максим Мирович
maxim_nm

Невядомы Менск, частка трэцяя.

Banner


Калi чалавек, незнаемы з Менскам, прачытае дзве папярэднiя часткi маiх вандровак па гораду, то ен можа падумаць, што ўвесь Менск выглядае як стары еўрапейскi горад, дзе шмат старой забудовы, што хаваецца мiж старых вялiзных дрэваў. Нажаль, гэта зусiм не так. Дзеля пераважнай большасцi жыхароў Менск выглядае вось так:

Без имени-1





У гэтай частцы майго даследавання я вырашыў зрабiць невялiкi шпацыр па спальных раенах горада. Яны забудаваны збольшага панэльнымi дамамi рознай ступенi жахлiвасцi; часам трапляюцца i цагляныя дамы, але яны рэдка выглядаюць лепш. У дамах такога тыпу пражывае, па маiх падлiках, недзе 80 адсоткаў мiнчанаў (а можа i больш).

P8210320


Найбольшая колькасць падобных кварталаў знаходзiцца ў заходней частцы горада - гэта такiя раены, як "Вяснянка", "Масюкоўшчына" ды iншыя. 

P8210331


Масюкоўшчына ўяўляе сабой нешта накшталт зачыненага гета, з аднаго боку якога знаходзяцца нейкiя гаражы:

P8210298


А далей пачынацца заборы у некалькi радоў. Гэта зроблена дзеля бяспечнасцi чыгункi (бо побач праходзяць рэйкi), але ўражанне застаецца як ад канцлягеру. Выйсцi ў бок горада можна толькi праз нешматлiкiя танэлi ды пераходы:

P8210318


У спальных раенах праходзiць свае, нi на што не падобнае жыцце.

P8210291


Крамы выглядаюць так:

P8210290

P8210311


А культурнае жыцце прадстаўлена, галоўным чынам, жахлiвых памераў цэрквамi (на якiя ўвесь час збiраць грошы ў адмысловая скрынкi, што есць ва ўсiх больш-менш буйных крамах) ды яшчэ "шиномонтажами":

P8210314

P8210328


А вось як прапануецца бавiць вольны час:

P8210332




Яшчэ даволi шмат гарадской графiкi прысвечана пажарам. Гэта вельмi важны сымбал дзеля канструявання масавых жахаў i накiроўвання ўнутранага адчування небяспекi ў патрэбнае русла; яго абыгрываюць на розныя лады - палохаюць паленнем у ложку, пакiнутай электратэхнiкай, неўсталяванымi телекранами "пожарными извещателями"; часам трапляецца ўвогуле нешта шызафрэнiчнае накшталт "во взрослом огне сгорает детская жизнь".

Iлля Iльф добра сказаў пра тое, што пажарам называюць кожную бяду, што здарылася ад агню, пры гэтым не аналiзуючы, ад чаго сапраўды яна здарылася.



Тыповы жыхар спальнага раена выглядае вось так:

P8210334

Часцей за ўсе гэта мужчына невызначанага ўзросту, неахайна апрануты, з барвовай тваравай эрытэмай (ад непамернага алкагалiзму). Такiх можна пабачыць i ў цэнтры горда, але ў спальных раенах яны адчуваюць сябе сапраўднымi гаспадарамi ды "доминирущим социальным сословием".


Але давайце пойдзем далей. Тыповыя двары выглядаюць недзе вось так:

P8230365


Цi гэтак:

P8230376


У дварах часта можна пабачыць нейкiя кампрэсары ды капцеркi, якiя так стаяць гадамi:

P8230350


Часам у аздабленнi дворыкаў сустракацца традыцыйныя беларускiя матывы.

P8230363


Дарэчы, раены падобнага кшталту сустракацца i блiжэй да цэнтру Менска. Забудаваны яны часцей за ўсе па такому прынцыпу - з боку дарогi iдзе шэраг шматпавярховiкаў (часцей на дзевяць паверхаў).

P8230338


А ў сярэдзiне ўжо пачынаюцца яшчэ боль страшныя "хрушчоўкi", якiх не бачна з дарогi. А вось так выглядае тыповы пад'езд:

P8230347


Звонку большасць пад'ездаў прыкладна такая:

P8210310

P8230344


Давайце цяпер паглядзiм на балконы:

P8230352

P8210309


На жыхароў:

P8210319

P8230369


Пачытаем аб'явы:

P8210304


Крыху адпачнем:

P8230371


I пойдзем куды-небудзь яшчэ.

P8230366

Tags: вандроўкi, горад, невядомы менск
Subscribe
promo maxim_nm august 1, 2012 15:32
Buy for 500 tokens
Привет! Давайте знакомиться — меня зовут Максим Мирович, я топ-блогер "Живого Журнала":) Уже несколько лет я веду блог maxim_nm на платформе Livejournal, который стал одним из самых популярных и посещаемых блогов рунета. Я пишу о путешествиях, индустриальном…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments