Максим Мирович

Кораблю безопаснее в порту, но он создан для океана


Previous Entry Share Next Entry

Палiчка з кнiгамi, выпуск 9.

 Books_1


У мяне есць прыватная бiблiятэка, якая змяшчае прыкладна паўтары тысячы выданняў (i якая час ад часу поўнiцца новымi кнiгамi). У гэтай рубрыцы я буду пiсаць пра тыя кнiгi, якiя больш за ўсе мяне ўразiлi. Як i астатнi блог, гэтая рубрыка будзе весцiся на двух мовах - рускай ды беларускай.

Jibul


Вiктар Жыбуль, "Стапелii".


А вы бачылі калі-небудзь вочы
чалавека, якога ўдарыла токам?
Яны блішчаць, нібыта дзьве поўні ўночы,
небатвар заліваючы гарачым сокам.

А вы бачылі калі-небудзь вусны
чалавека, якому перакрылі дыханьне?
Яны варушацца, быццам чырвоныя вусені
на зялёным лісьце. Яны просяць каханьня.

А вы бачылі калі-небудзь пяткі
чалавека, які хацеў заскочыць на неба,
але яго змылі ўніз моцныя ападкі?
Ня бачылі?
        І ня трэба.
                   Ня трэба.



Вiктар Жыбуль - сучасны беларускi паэт, з якiм я маю гонар быць асабiста знаемым. У гэтым годе Вiктар выпусцiў у свет зборнiк вершаў пад назвай "Стапелii". Раней я не быў знаемы з паэзiей Вiктара; упершыню пачуўшы ягоныя вершы толькi на прэзентацыi зборнiка - i яны вельмi мяне ўразiлi.

Цяжка сказаць, што менавiта так уражвае ў вершах Жыбуля. Мабыць, гэта адчуванне сюррэалiстычнай сумесi Кафкi ды шэранькага беларускага краявiда (невядома, што палохае больш). А мабыць, уражвае та дзiўная дыстанцыя, з якой аўтар глядзiць на свет - часам здаецца, што гэтя назiральнiк сам не з'яўляецца чалавекам. Вершы напiсаныя вельмi добра i па-мастацку дасканала, i справа тут не толькi ў адукацыi (Вiктар Жыбуль - кандыдат фiлалагiчных навукаў), але менавiта ў гэтым таленце нейкага дзiўнага назiральнiка, якi глядзiць i бачыць чалавека як такога быццам бы ўпершыню. Дарэчы, я заўседы шукаў i шукаю такiх неантрапацэнтрычных аўтараў.


Вершы Вiктара даволi страшныя. Пад канец чытання зборнiка пачынае не хапаць паветра, хочацца адкiнуць цяжкiя фiранкi, адчынiць вокны ды ўпусцiць болей святла, бо Вiктар не робiць нiякай класiчнай "светлай коды" напрыканцы зборнiка. Спачатку гэта мяне крыху збянтэжыла, але потым я зразумеў, што Жыбуль знайшоў тут свой стыль, i ягоныя вершы цягам часу стануць вельмi дакладным малюнкам эпохi.


________________________________


Раю пачытаць "Стапелii" усiм, хто цiкавiцца сучаснай беларускай паэзiяй i сучаснай беларускай рэальнасцю:)

promo maxim_nm august 1, 2012 15:32
Buy for 500 tokens
Привет! Давайте знакомиться — меня зовут Максим Мирович, я топ-блогер "Живого Журнала":) Уже несколько лет я веду блог maxim_nm на платформе Livejournal, который стал одним из самых популярных и посещаемых блогов рунета. Я пишу о путешествиях, индустриальном…

  • 1
mudraja_ptitsa December 17th, 2012
спасибо!
Вы пишите, пожалуйста, мне очень интересно. :)

Edited at 2012-12-17 06:32 am (UTC)

maxim_nm December 17th, 2012
:)

dm_dmitriev December 17th, 2012
толькі ўчора набыў гэтую кнігу :)

maxim_nm December 17th, 2012
Клас:)

ifighenia December 17th, 2012
Жыбуль-файны й сапраўдны))

maxim_nm December 17th, 2012
Так:)

  • 1
?

Log in

No account? Create an account