Швецыя, Стакгольм (працяг). Мiж iншым, падзеi кнiжак Астрыд Лiндгрэн пра Карлсана адбывалiся ў раене Стакгольма, што носiць назву Вазастан. Выглядае ен вось так. Па дахах Вазастана сапраўды можна гуляць - раен мае квартальную планiроўку; дамы стаяць плотна адзiн да аднаго. Увогуле, Вазастан вельмi прыемны ды утульны, прыгожа выглядае навар рэмонт дарогi. http://www.livejournal.com/update.bml Файна выглядаюць вулiцы. А вось так выглядаюць кавярнi. Гуляючы па Вазастану, я не мог пазбавiцца думкi пра казкi Лiндгрэн. Яны тут паўсюль. Вось, напрыклад, вулiца Фрэйгатэн, дзе жыве фрэкен Бок. Мабыць, у гэтым доме. А у гэтай мансардзе, мабыць, жывуць Фiлле i Рулле, што напалохалiся прывiда з прасцiны. А вось тут, мабыць, гуляе дзядзька Юлiус, думая пра "казачны свет" i яго жыхароў. Але Стакгольм гэта не толькi казачны свет. Гэта свет рэальны, вельмi годны i прыгожы. Вось ратуша у цэнтры горада, дзе ўручаюць Нобелеўскую Прэмiю. Дзверы горада. Стакгольм.