«Невядомы Менск», частка другая.

Гэтую частку даследавання Менска я хачу прысвяцiць Завадскому раену горада.

Гэта вельмi атмасфернае месца знаходзiцца не занадта далека ад цэнтра горада, але турысты амаль не бываюць у гэтых краях. Нават большасць мiнчан не бываюць у Заводскiм раене без якой-небудзь нагоды, i гэта можна зразумець - раен карыстаецца рэпутацыяй экалагiчна бруднага ды сацыяльна неспрыяльнага месца. Нажаль, гэта праўда. Але ж выглядае гэты раен вельмi незвычайна:

У раене захавалася пасляваенная i даваенная застройка, да таго ж яна амаль не рэмантуецца (жылле ў гэтым раене таннае па згаданых вышэй прычынах), i таму шмат будынкаў захоўваюць подых часу:

Некаторыя дамы пабудаваны блiзка адзiн да аднаго, i таму нагадвюць традыцыйныя еўрапейскiя "камянiцы":

У гэтых кварталах амаль няма нiякай iнфраструктуры (есць толькi некалькi крамаў ды палiклiнiк), да таго ж асноўныя гарадскiя магiстралi праходзяць убаку, i таму ў раене вельмi мала аўтатранспарта:

Калi ўважлiва глядзець у розныя бакi, то можна пабачыць шмат прыгожых архiтэктурных дэталяў, як напрыклад вось гэтыя балконы:

Цi вось такiя пад'езды:

Цi вось такiя вежкi, што асабiста мне нагадваюць Несвiжскi замак:

Пры гэтым двары выглядаюць даволi змрочна:

Бачна, што тут жывуць збольшага тыя, каму на жыцце ў iншым месцы проста не хапае сродкаў:



Тут захавалiся нават двухпавярховыя баракi (доўгi будынак iнтэрнатнага тыпу, з адным уваходам), i ў iх дасення жывуць людзi:

А некаторыя баракi стаяць ужо пустыя:

Таксама ў Завадскiм раене шмат iнтэрнатаў, што дасення працуюць менавiта як iнтэрнаты. Гэтыя будынкi легка пазнаюцца па недагледжаных вокнах (якiя de facto нiчыйныя) ды па розных, часам вельмi хiтрых прыстасаваннях пад бялiзну:

Давайце пойдзем у iншы двор:

Вось так выглядае пад'езд:

У пад'ездзе - восемь кватэраў, па чатыры на кожным паверсе:

А вось яшчэ вельмi тыповы дворык:

Не ведаю, чаму, але калi я бываю Завадскiм раене, я заўседы прыгадваю верш Iгара Бабкова. Мабыць, ен пiсаў яго пра стары цэнтр горада, цi мо нават не пра Менск, але я нiчога не магу з сабой зрабiць - для мяне гэта верш пра гэтыя месцы:
Ноч прыўзняла веi на восеньскiя старонцы
Прымаючы падарункi колеру чакаляды:
Час, высмактаны да раньня, крыху вiна на донцы
Заваконнага ветру заблытаныя шарады
Ноч раскiнула крылы, ноч разьвiнула косы
Ноч адпусцiла памяць, на вулiцы, да сьвiтанку:

Там, дзе празрыстых ценяў так, як нiколi, досыць:

Там, дзе заплюшчыць вочы, як адгарнуць фiранку:

Вецер укрые смагу, ноч зацiхне ў абдымках
Сьвет паўстане далекiм, як лiсты ў капэрце
Як нямое пытанне на старых фотаздымках
Памяць аб мiлых душах, што забыла памерцi.
Але крочым далей.

Вось арыгiнальныя дзверы, што я знайшоў у розных тыпаў будынкаў:



Калi добры пашукаць, то тут можна знайсцi тыпы незвычайнай архiтэктуры, напрыклад вось такi тыповы жылы дом (iх побач - тры аднолькавых), што вельмi нагадвае Вiльню:


Цi, напрыклад, вось такi адмiнiстрацыйны будынак:

Цi то ўвогуле нешта дзiўнае, што не паддаецца таксаномii:

Яшчэ дворыкi:



Яшчэ тыповы дом. На даху бачны доўгiя комiны i, здаецца, гэта не вентыляцыя, а былое пячное ацяпленне.

Пад'езд у такiх трохпавярховых дамах мае часцей за ўсе два выхады (на розныя бакi дома):

А вось даволi вядомы "дом з русалкамi":


Некаторы час у паветры лунала пытанне пра знос гэтай старой застройкi Завадскога раена. На мой погляд, гэта будзе злачынства для горада. Я лiчу, што гэты раен павiнны захоўвацца, прычым у блiзкiм да сенняшняга знешнем вылядзе, таму што гэта своеасаблiвы музей пад адчыненым небам. Музей, якi ўсемi гэтымi дамамi, што пакрыты чыгуннай акалiнай, распавядае пра даволi страшную iндустрыяльную эпоху, калi людзi былi пазбаўлены пэўнага выбара ў жыццi.
Будучыя пакаленнi будуць са здзiўленнем глядзець на гэтыя дамы, спрабуючы ўявiць сабе ўмовы жыцця ў далекiм ужо пачатку XX стагоддзя. Хутчэй за ўсе, паўстане пытанне: "Як можна тады было жыць"?


I хутчэй за ўсе, яны не знойдуць слушны адказ.