Даўно хацеў паказаць вам нешта з новай работы KOSMODROMM. Як вы ведаеце, наш новы дыск будзе прысвечаны вiртуальнай рэальнасцi як не вельмi прыемнай рэчы, як своеасаблiвай пастцы сапраўдных чалавечых iмкненнў, пачуццяў ды думак. Не магу сказаць, што гэта сапраўды мае светаўспрыняцце, але тэма паказалася цiкавай, i таму мы вырашылi прысвяцiць новы альбом гэтай тэме. Вось урывак з трэка "Ноччу цемнай", канешне, пакуль без звядзення, проста так, як iграе ў мяне ў праграме-секвенсары. Нават без тэкста пакуль што. Па тэмбрам - гэта той самы "сканструяваны электраакустычны аркестр", пра якi я казаў у iнтэрв'ю. Калi дакладнее, то ў гэтым трэку гучыць электраклавесiн, электраарган ды электраакустычны мона-бас. Неяк так.